Гербарый часу

12 кастрычніка 2010г. у малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці,47) адбудзецца адкрыццё групавой выстаўкі «Гербарый часу».
У экспазіцыі выстаўкі будуць прадстаўлены творы жывапісу і графікі маладых мастакоў — Таццяны Казанцавай, Ірыны Ясюкайць-Дударавай, Таццяны Грыневіч і Соф`і Піскун.
«Адбіткі, адлюстраванні, спыненыя імгненні – праз гэтыя разнастайныя знакі мы імкнемся замацаваць, пакінуць у сваёй свядомасці нейкія важныя для нас падзеі, успаміны. Мы захоўваем недзе ў скрынках сярод непатрэбных дробязяў нейкія маленькія забаўкі, каменьчыкі, ракавіны, сувеніры, дзённікавыя нататкі, адрасы, запісаныя на шматках паперы, фотаздымкі – і, раптам, калі яны патрапляюць нам ў рукі праз пэўны час праз іх ўспаміны пра нейкія незначныя падзеі — шчыміць сэрца, яго сціскае смуга пра непаўторныя імгненні ўласнага жыцця. Засушаная кветка, якая пакладзена між старонак кнігі – гэты цень жывой кветкі, але і зараз яна мае сваю дзівосную прыгажосць, дэманструе веліч боскага тварэння і крохкасць, хуткабежнасць жыцця…«.
Таццяна Казанцава скончыла Беларускі ліцэй пры БДАМ у 1997г. і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2003г.
Ірына Ясюкайць-Дударава скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава у 2000г. і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2009г. Стыпендыят Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Таццяна Грыневіч скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава у 1999г. і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2005г.
Соф`я Піскун скончыла Рэспубліканскую школу-коледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка у 2000г. і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2006г.
Выстаўка працуе да 30 кастрычніка 2010г.
Тэги: Ірына Ясюкайць-Дударава, Гербарый часу, музей современного изобразительного искусства, Софья Пискун, Татьяна Майборода, Таццяна Грыневіч