Персанальная выстава Захара Кудзіна ”Жывапіс левым вокам”

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" прадстаўляе адкрыццё персанальнай выставы маладога беларускага мастака Захара Кудзіна "Жывапіс левым вокам". Захар Кудзін - адзін з актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення мастакоў, якія займаюцца сучасным жывапісам. Пражыўшы два гады ў Нью-Ёрку і пераасэнсаваўшы вопыт сучаснага жывапіснага мастацтва Амерыкі, мастак прапануе аўтарскі напрамак у жывапісе, які грунтуецца на дасягненнях і праблематыцы нейраэстэтыкі, навукі XXI стагоддзя. Задача нейраэстэтыкі – выявіць нейронавую прыроду прыгажосці і зразумець з якой прычыны яна выклікае моцныя пачуцці?
Назва выставы "Жывапіс левым вокам" Left eye painting пайшла ад фізічнай магчымасці мастака бачыць левым, ушкоджаным глаўкомай, вокам. Творы Left eye painting - гэта магчымасць для гледача даследваць прыроду ўласнага ўспрымання і эмоцый, а не спроба зразумець убачанае.
Захар Кудзін нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. У 2007 скончыў Мінскі каледж мастацтваў імя Глебава. З 2005 года з'яўляецца адным з актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення, якое шчыруе на ніве сучаснага мастацтва. Удзельнік беларускіх і міжнародных выставаў; у 2011 – 2013 гадах выстаўляўся ў ЗША. Працы Кудзіна знаходзяцца ў прыватных калекцыях Еўропы, Азіі і Амерыкі, а таксама ў апекуна рады музею МоМА (Нью-Ёрк, ЗША).
У 2015 годзе Захар Кудзін стаў канкурсантам праекта "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам".
5 – 29 траўня 2016
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
Персанальная выстава Захара Кудзіна / Беларусь
"Жывапіс левым вокам"
Адкрыццё выставы адбудзецца 5 траўня а 19-й гадзіне па адрасе: праспект Незалежнасці, 37А.
Тэги: галерея "Ў", живопись, Живопись левым глазом, Захар Кудин