Современное белорусское искусство на www.mart.by

BELLUM OMNIUM CONTRA OMNES

Источник tut.by Дата: 13 Авг. 2014
BELLUM OMNIUM CONTRA OMNES

14 жніўня 2014 а 18.00 у Цэнтры Сучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё праекта аршанскага мастака-графіка Паўла Сідаровіча BELLUM OMNIUM CONTRA OMNES (Вайна ўсіх супраць усіх).

Назва выставы адсылае нас да трактата Томаса Гобса «Левіяфан»: чалавек – эгаістычны і імкнецца атрымаць больш выгады, пазбегнуўшы пакут.
У аснове экспазіцыі – тры арт-аб’екта ў выглядзе кубоў. Гэта тры глабальныя тэмы, якія адлюстроўваюць сутнасць канфліктаў,
у якія немінуча аказваецца ўцягнуты кожны чалавек. Куб першы – канфлікт паміж мужчынам і жанчынай, другі – міжасобасны канфлікт, трэці – канфлікт чалавека з самім сабой.

У праект увайшлі працы, выкананыя з 2004 па 2014 годы. Адны сюжэты нарадзіліся ў натуральных умовах, як рэалізацыя задум мастака ў розныя перыяды творчасці, іншыя працы, былі створаны адмыслова пад фармат «Вайны ўсіх супраць усіх».

Кампазіцыя не вычэрпваецца трыма арт-аб’ектамі – тэматычнымі кубамі. Яе дапаўняюць маштабныя палотны – трафарэтны жывапіс, а таксама графічныя работы, выкананыя ў тэхніцы плакатнай графікі. Усяго аўтарам будзе прадстаўлена каля трыццаці работ. Гэта мастацтва сучаснасці: яно не прымірае з рэчаіснасцю, але прымушае звярнуць на сябе ўвагу, дзёрзка і нават дакучліва раскрывае ўразлівыя месцы, паказвае балевыя кропкі сённяшняга дня.
Выстава будзе працаваць па 14 верасня 2014 года.

Час працы: 11.00 — 17.30
Выхадныя: субота, нядзеля
Тэл. 262-62-15, 399-09-77
Уваход вольны

Тэги: , , ,