Лявон Тарасэвіч прадставiў у Мiнску сваю выставу
![Лявон Тарасэвіч прадставiў у Мiнску сваю выставу](https://www.mart.by/blog/wp-content/uploads/2018/10/ZBOR20Banner1.jpg)
У сталічнай Галерэі “Ў” адкрылася выстава сучаснага беларускага мастацтва ZBOR IN PROGRES. Распавядае “Радыё Рацыя” яе ўдзельнік, мастак з Падляшша Лявон Тарасэвіч:
— Калі мы проста задумалі паказваць чарговае выданне Беларускага Трыялогу ў Крынках, дзе таксама ёсць частка, прысвечаная візуальнаму мастацтву, тады так шчасліва здарылася, што мы скантактаваліся з Андрэем Дурэйкам і змаглі зрабіць малую выставу. Але я думаю, што яна была настолькі скампрэсаваная, што можна яе назваць маленькай сястрой гэтай выставы.
Выстава сучаснага беларускага мастацтва ZBOR пачыналася ў 2015 годзе ў беластоцкай галерэі “Арсенал”, затым быў працяг у Кіеве. Нарэшце яна вярнулася на Радзіму.
Тэги: ZBOR, zbor in progress, галерея "Ў", Лявон Тарасевич