Праект Ігара Корзуна «Numbers & Doors» у галерэі «Ў»

Праект Ігара Корзуна «Numbers & Doors» аб’ядноўвае «татальны» фотаархіў, некалькі аб’ектаў і акумулюючую інсталяцыю. Аўтар уяўляецца як мастак-калекцыянер, які фіксуе і архівуе з дапамогай серый фотапано малюнкі лічбаў і дзвярэй, збірае і сучляняе паміж сабой і прасторай галерэі розныя аб’екты.
Ігар Корзун:
«Усё, усё, што я раблю, было заўсёды, і да таго, як я нарадзіўся ў 65-м узімку, і нават да таго, як нарадзіўся першы, хто нарадзіў усіх. Мне нязручна ставіць свой подпіс пад працамі, я не заўсёды ўпэўнены, што гэта зрабіў я. Проста адчыніў вочы і ўбачыў. Вось яно і ёсць на паперы ці палатне ці словам вымаўлена. Гэта проста словы, якіх акіян, акіян словаў, у якім мы ёсць, з якіх мы ёсць. Я ж проста закідваю сваю вуду і чакаю на беразе, калі клюне. Слава Богу, апошні час добры клёў. З асалодай падзялюся з вамі сваёй трапезай”.
Тэги: Numbers & Doors, галерея "Ў", Игорь Корзун, слэм