У галерэі TUT.BY распачалася выстава “У пошуках Атлантыды”
7 снежня ў галерэі TUT.BY адбылося адкрыццё новай выставы “У пошуках Атлантыды”. Наведвальнікаў чакала шмат сюрпрызаў.
Так, кожны з наведвальнікаў выставы ў дзень адкрыцця змог паўдзельнічаць у імправізаваным пленэры. А распачынаў выставу беларускі музыка Лявон Вольскі, які выканаў некалькі сваіх папулярных кампазіцый.
Выстава ўвабрала ў сябе працы з 5 пленэраў, праведзеных у Лявонпалі, Дзісне, Друі, Асвеі, Опсе. Працы – розныя па стылістыцы і матэрыяле: можна заўважыць, як сталеюць мастакі ад аднаго пленэра да наступнага. Галоўнае, што яднае ўсе творы – захапленне мастацтвам і Бацькаўшчынай.
Праект «У пошуках Атлантыды» пачаў свае існаванне ў 2005 годзе. Ініцыятарамі праекта сталі полацкая паэтка Лера Сом і мастачка Кацярына Мяснікова. Асноўным напрамкам працы з’яўляецца правядзенне пленэраў маладых мастакоў, па выніках праводзяцца мастацкія выставы і прэзентацыі.
Удзельнікі выставы: Аляксей Балтрушэвіч, Святлана Баранкоўская, Антон Вырва, Юлiя Гайдукова, Іван Іваноў, Інга Карашкевіч, Наталля Каржыцкая, Людміла Кацэра, Андрэй Міхайлаў, Кацярына Мяснікова, Васiль Пешкун, Ганна Сiлiвончык, Юлія Шайкова, Валеры Шчасны, Вольга Якубоўская, Кацярына Ляўкова.
Выстава працуе да 17 снежня. Наведаць галерэю TUT.BY можна з панядзелку да пятніцы 9.00 — 18.00 па адрасе вул. В.Харужай, 1А, 6 паверх.
Частка экспазiцыi:
Тэги: Алексей Балтрушевич, Алексей Хацкевич, Андрей Михайлов, Анна Силивончик, В поисках Атлантиды, Валерий Счастный, Василий Пешкун, Галерея TUT.BY, Иван Иванов, Инга Карашкевич, Катерина Лявкова, Катерина Мясникова, Людмила Кацера, Наталья Каржицкая, Ольга Бычко, Ольга Якубовская, Светлана Баранковская, Юлий Шайкова, Юлия Гайдукова