Современное белорусское искусство на www.mart.by

Лявон Тарасэвіч прадставiў у Мiнску сваю выставу

Источник charter97.org Дата: 17 Окт. 2018
Лявон Тарасэвіч прадставiў у Мiнску сваю выставу

У сталічнай Галерэі “Ў” адкрылася выстава сучаснага беларускага мастацтва ZBOR IN PROGRES. Распавядае “Радыё Рацыя” яе ўдзельнік, мастак з Падляшша Лявон Тарасэвіч:

— Калі мы проста задумалі паказваць чарговае выданне Беларускага Трыялогу ў Крынках, дзе таксама ёсць частка, прысвечаная візуальнаму мастацтву, тады так шчасліва здарылася, што мы скантактаваліся з Андрэем Дурэйкам і змаглі зрабіць малую выставу. Але я думаю, што яна была настолькі скампрэсаваная, што можна яе назваць маленькай сястрой гэтай выставы.

Выстава сучаснага беларускага мастацтва ZBOR пачыналася ў 2015 годзе ў беластоцкай галерэі “Арсенал”, затым быў працяг у Кіеве. Нарэшце яна вярнулася на Радзіму.

Тэги: , , ,