Современное белорусское искусство на www.mart.by

Фотаздымкі на шкле: ў Мiнску пройдзе мультымедыйная прэзентацыя фотапраекту «Сонны лес»

Источник tut.by Дата: 10 Окт. 2014
Фотаздымкі на шкле: ў Мiнску пройдзе мультымедыйная прэзентацыя фотапраекту «Сонны лес»

10 кастрычнiка а 18 гадзiне ў межах «Месяца фатаграфii ў Мiнску» ў Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва адбудецца мультымедыйная прэзентацыя фотапраекту «Сонны лес» i творчая сустрэча з яго аўтарамi – Аляксеем Шлыкам і Міхаілам Лешчанка.

Раней лес быў сакральным месцам. Ад яго шмат у чым залежала жыццё паселішча, вялізныя лясы давалі харч і неабходную для будоўлі і ацяплення драўніну. Дрэвам пакланяліся і звязвалі з імі вераванні, традыцыі і абрады. Зараз людзі імкліва пакідаюць сельскую мясцовасць, каб жыць у гарадах.

Разам з тым чалавек усё болей прызвычайваецца да «арганізаваных», свораных наноў ландшафтаў, аддаляючыся ад чараўніцтва дзікіх пейзажаў.

Аўтары праекту «Сонны лес» робяць спробу наблізіць гледача да таямніц беларускіх запаведных лясоў, сярод якіх – старажытная і амаль не кранутая чалавекам Белавежская пушча – адзін з найстаражытнейшых і магутных лясоў-напамінаў Еўропы.

«Сонны лес» – гэта не механічная фіксацыя прыгажосці ландшафту. Дзякуючы даўняй тэхніцы мокрага калодыю, што выкарыстоўваецца падчас здымак, у працах губляецца адчуванне часу. Нечаканыя артэфакты і візуальныя эфекты, якія ўзнікаюць на здымках, дадаюць ім загадкавасці і магіі.

Усе фотаздымкі ствараюцца на шкле. Шкло тут выступае і як вобраз далікатнасці, нетрываласці рэшты выспаў некранутай прыроды – самастойнай, але ў той жа час залежнай формы жыцця.

Прэзентацыя адбудзецца 10 кастрычніка ў 18.00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мiнск, пр.Незалежнасці, 47).

Тэги: , , , ,