Современное белорусское искусство на www.mart.by

Дзіўныя і казачныя персанажы на выставе Аляксандра Салтаўца

Источник tut.by Дата: 26 Окт. 2011
Дзіўныя і казачныя персанажы на выставе Аляксандра Салтаўца

26 кастрычніка ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрываецца выстава Аляксандра Салтаўца “На мяжы рэальнасці і казкі”.

Работы Аляксандра Салтаўца запрашаюць зазірнуць у чароўную краіну, населеную дзіўнымі, казачнымі персанажамі. Гэта сапраўды штосьці на мяжы рэальнасці і казкі. Усё на вастрыі: слёзы і радасць, змрок і яснасць. На карцінах Аляксандра можна ўбачыць адзінокіх рыцараў, прывідаў, дзіўных музыкаў. Работы мастака напоўнены незвычайным святлом і ствараюць казачную, фантастычную атмасферу, адчуванне абсалютнай гармоніі і своеасаблівай узрушанасці.

Малады мастак нарадзіўся ў вёсцы Грэск Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў 1980 годзе. З самага ранняга ўзросту Аляксандр маляваў. Знаёмства з гэтым таленавітым хлопчыкам падштурхнула дырэктара Грэскай дзіцячай школы мастацтваў да адкрыцця аддзялення выяўленчага мастацтва ў гэтай установе. Пасля заканчэння школы Аляксандр Салтавец вучыўся ў Мірскім каледжы будаўніча-рэстаўрацыйных работ. З 1999 года выкладае ў роднай школе выяўленчае мастацтва. Педагагічную дзейнасць Аляксандр спалучае з уласнай творчасцю, мае больш за дзесяць персанальных выстаў. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Італіі, Канады, Расіі, Украіны, ЗША, Литвы.

А. Салтавец. "На мяжы рэальнасцi i казкi"

Выстава будзе працаваць з 26 кастрычніка па 12 лістапада.

Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”,
Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227-26-12.
Наведаць выставу можна з 11.00 да 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.

Тэги: , ,

  • Я бы хотела попросить у вас координаты Александра Салтавца, поскольку хочу приобрести его кратину, а официального сайта художника в Интернете не нашла. пришли, пож-та, мне его координаты на е-мейл diana@dia-blo.net C уважением, Диана Балыко