Современное белорусское искусство на www.mart.by

Фотавыстава Сяргея Брушко «Аскепкі з дзённіка»

Источник news.tut.by Дата: 7 Апр. 2011
Фотавыстава Сяргея Брушко «Аскепкі з дзённіка»

Сення, 7 красавіка, Галерэя TUT.BY адкрывае новую фотавыставу Сяргея Брушко "Аскепкі з дзённіка". Вернісаж адбудзецца ў 18.00 па адрасе: В. Харужай, 1а, 6 паверх.

Сяргей Брушко вядомы як фатограф-дакументаліст. Многія знаўцы фотамастацтва ставяць яго ў адзін шэраг з вялікім майстрам рэпартажнага жанру Анры Карцье-Брэсонам. Але яго далікатныя і сапраўды лірычныя фотаработы вядомыя толькі адзінкам (большую частку работ, прадстаўленых у экспазіцыі, ніхто не бачыў). Рэдкi майстра ўмее пераключацца з цвёрдага драматычнага рэалізму да арт-фатаграфіі, пры гэтым рабіць абодва кірункі аднолькава прафесійна. Сяргей Брушко рабіў гэта выдатна.

Выстава "Аскепкі з дзённіка" не закранае вострую сацыяльную і палітычную праблематыку, у якой быў моцны Сяргей Брушко. Гэта іншы бок майстра – яго погляд на штодзённасць беларускага жыцця 80-х гадоў; на будзённасці, каштоўнасць і прыгажосць якіх часцяком застаюцца нікім не заўважанымі. Гэтая выстава – антаганізм тых гадоў, калі лірыка аўтара гэтых работ супрацьпастаўлялася жорсткай рэальнасці таго часу, і тым работам, дзякуючы якім Сяргей Брушко стаў пасля вядомы. Гэта нават не выстава, а амаль інтымны дзённік чалавека, у якім простымі словамі распавядаецца пра любоў да роднай хаты, прыгажосць жанчын, прыроду, дзяцінства і пра многае іншае, што прыўносіла яркія фарбы ў жыццё і працы аўтара. У гэтай выставе шмат пахаў: пах сырога сена жнівеньскім імглістым ранкам, пах сытнай восені ў саспелым гарбузе, пах бесклапотнага дзіцячага лета ў вёсцы ў бабулі...

У рамках праекта "Ёсць толькi iмгненне" прапануем вам зiрнуць на частку здымкаў.

Выставу можна паглядзець да 6 мая 2011 года па адрасе: В. Харужай, 1а, 6 паверх.

Рэжым працы: панядзелак - пятніца, 9.00-18.00. Уваход вольны.
Кантакты: +375 29 384 63 55, gal@tutby.com

Тэги: ,