Современное белорусское искусство на www.mart.by

«Вибрации №…» Артем Рыбчинский

Источник ygallery.by Дата: 5 Апр. 2011
«Вибрации №…» Артем Рыбчинский

Адкрыццё выставы 5 красавіка а 19 гадзіне (уваход толькі па запрашэннях);
з 6 да 25 красавіка — уваход  на выставу вольны.
Праект Арцёма Рыбчынскага «Vibrations №…» прадстаўляе сабой прасторава-жывапісную інсталяцыю. Жывапісныя палотны, структураваныя ў модуль, састаўляюць першы слой успрымання, на які накладваюцца праекцыі дзінамічнай карцінкі.  Таму праект можна аднесці да «класу слоістых аб’ектаў», дзве састаўныя часткі якога нельга аддяліць адзін ад аднаго, не парушыў цэлага, якое адабражае шукаемую мастаком сутнасць.
Гэта своеасаблівая «эманацыя» (Ралан Барт) імпульса, вібрацый, і закадзіраваных у ніх рэальнасцей, «эманацыя» становішча, «злоўленай лініі напругі».

инсталляция Артема Рыбчинского

«…спроба візуалізацыі імпульсу, прасторы, адлюстраванне інфармацыйных, энергетычных модуляў, …» — гэта ёсць жывапіс, «росчыркі» Арцёма Рыбчынскага. Унутрана сканцэнтраванае, зараджанае магутнай энергетыкай мастацтва дзеяння, дзе колер не толькі стварае прастору, ён будуе фактуру, форму, дзеянне, выяўляе тую самую «унутраную неабходнасць» (В. Кандзінскі), якая з’явілася зыходным пунктам для ўвасаблення ўнутранага артыстычнага запатрабавання. Тут спантаннасць кантралюецца нейкімі падсвядомымі механізмамі творчай актыўнасці. Працэс, гэты самы акт творчасці, і, у канчатковым выніку, жэст мастака адыгрываюць тую ж ролю, што і сам твор. Гэта не пабудова колеравых плоскасцяў, не знаходжанне іх суадносін, гэта не развіццё першапачаткова запушчанага модуля, але спроба злавіць «лінію напругі», «зададзенасць», якая фарміруе адносіны, знакі, сімвалы, структуры, архетыпы.

У гэтым працэсе аўтар кіруецца паняццямі рэальнасці і ірэальнасці, бачнай і нябачнай, гульні з формай  і візуалізацыяй уяўленняў аб ёй, гульні з канстантамі творчага працэсу — аб’ектам і суб’ектам.  Тут, па словах мастака, колера магло і не быць. Рыбчынскі выкарыстоўвае пэндзаль і колер у якасці правадніка інфармацыйных і энергетычных плыняў, і форму і метад, адмова ад фігуратыўнасці, эксперымент з пластыкай для адбітка, фіксацыі гэтых «рытмаў», «пульсацый»…

Вольга Рыбчынская.

Дадатковая інфармацыя пра мастака:

1976 – нарадзіўся ў Мінску, Беларусь
Жыве і працуе ў Мінску. Накірункі ў творчасці — жывапіс, відэа, інсталяцыя
2003 – член Беларускага союза мастакоў

Найбольш важныя выставы і праекты:

1996 – «Працэс-калідор», Мінск, Беларусь
1996 – ХIX Festival, Atrium zentrum, Берлін, Германія
1997 – Raum 66 (Action painting), Мінск, Беларусь
1998 – праект «FIXATION», «INNER SPACES (multimedia) «DOTYK», Познань, Польшча
1999 – «NIHEL», Мінск, Беларусь
1999 – праект «MUMIFICATION», «Цыкл», Mінск, Беларусь
1999 – праект «DISTRUCTION», I беларуска-польскі фестываль сучаснага мастацтва, Брэст, Беларусь
2000 – «NOVINKI 2000», Мінск, Беларусь
2000 – праект «INTERACTION», «INFORMATION 2000», Віцебск, Беларусь
2000 – 1-ае месца ў намінацыі жывапіс, «SESSIO ART 2000», Віцебск, Беларусь
2000 – праект «PICTURE №», Фестываль беларускага сучаснага мастацтва, галерэя
«ARSENAL», Познань, Польшча
2000 – «Ландшафт – цела», галерэя «NOVA», Мінск, Беларусь
2001 – «Прастора формы», персанальная выстава, «галерэя 24», Мінск, Беларусь
2001 – «Projections», Video art International Festival, галерэя «NOVA», Мінск, Беларусь
2001 – «Беларусь 3-му тысячагоддзю», Мінск, Беларусь
2002 – «Час не стаiць, не чакае», Палац мастацтва, Мінск, Беларусь
2004 – «Падарожжа», Палац мастацтва, Мінск, Беларусь
2007 – праект «VIBRATION», «Park sztuki», Бяла Падляска, Польшча
2010 – «Душа + фарба», Мінск, Беларусь
2010 – «ART.INTOUCH», Мінск, Беларусь

Тэги: , ,