Современное белорусское искусство на www.mart.by

У галерэі TUT.BY распачалася выстава “У пошуках Атлантыды”

Источник tut.by Дата: 8 Дек. 2010
У галерэі TUT.BY распачалася выстава “У пошуках Атлантыды”

7 снежня ў галерэі TUT.BY адбылося адкрыццё новай выставы “У пошуках Атлантыды”. Наведвальнікаў чакала шмат сюрпрызаў.

Так, кожны з наведвальнікаў выставы ў дзень адкрыцця змог паўдзельнічаць у імправізаваным пленэры. А распачынаў выставу беларускі музыка Лявон Вольскі, які выканаў некалькі сваіх папулярных кампазіцый.

Выстава ўвабрала ў сябе працы з 5 пленэраў, праведзеных у Лявонпалі, Дзісне, Друі, Асвеі, Опсе. Працы – розныя па стылістыцы і матэрыяле: можна заўважыць, як сталеюць мастакі ад аднаго пленэра да наступнага. Галоўнае, што яднае ўсе творы – захапленне мастацтвам і Бацькаўшчынай.

Праект «У пошуках Атлантыды» пачаў свае існаванне ў 2005 годзе. Ініцыятарамі праекта сталі полацкая паэтка Лера Сом і мастачка Кацярына Мяснікова. Асноўным напрамкам працы з’яўляецца правядзенне пленэраў маладых мастакоў, па выніках праводзяцца мастацкія выставы і прэзентацыі.

Удзельнікі выставы: Аляксей Балтрушэвіч, Святлана Баранкоўская, Антон Вырва, Юлiя Гайдукова, Іван Іваноў, Інга Карашкевіч, Наталля Каржыцкая, Людміла Кацэра, Андрэй Міхайлаў, Кацярына Мяснікова, Васiль Пешкун, Ганна Сiлiвончык, Юлія Шайкова, Валеры Шчасны, Вольга Якубоўская, Кацярына Ляўкова.

Выстава працуе да 17 снежня. Наведаць галерэю TUT.BY можна з панядзелку да пятніцы 9.00 — 18.00 па адрасе вул. В.Харужай, 1А, 6 паверх.

Частка экспазiцыi:

Сілівончык Ганна   Ноч на Івана Купала

Сілівончык Ганна Ноч на Івана Купала

Сілівончык Ганна. Георгій Пабеданосец

Сілівончык Ганна. Георгій Пабеданосец

Сілівончык Ганна. Юнацтва

Сілівончык Ганна. Юнацтва

Пяшкун Васіль. Паставы

Пяшкун Васіль. Паставы

Пяшкун Васіль. Пасля дажджу

Пяшкун Васіль. Пасля дажджу

Пяшкун Васіль. Торт з узбітымі вяршкамі

Пяшкун Васіль. Торт з узбітымі вяршкамі

Балтрушэвіч Аляксей. Лямант мінулага

Балтрушэвіч Аляксей. Лямант мінулага

Шайкова Юлія. Царква

Шайкова Юлія. Царква

Баранкоўская Святлана. Памяці Васьвіё

Баранкоўская Святлана. Памяці Васьвіё

Гайдукова Юлія. Кветкі

Гайдукова Юлія. Кветкі

Баранкоўская Святлана. Школа ў Друі

Баранкоўская Святлана. Школа ў Друі

Іваноў Іван. Карагод

Іваноў Іван. Карагод

Міхайлаў Андрэй. Асвейскае возера

Міхайлаў Андрэй. Асвейскае возера

Карашкевіч Інга. Дуб

Карашкевіч Інга. Дуб

Шайкова Юлія. Друйскі зернаток

Шайкова Юлія. Друйскі зернаток

Карашкевіч Інга. Друя

Карашкевіч Інга. Друя

Якубоўская Вольга. Імглісты ранак

Якубоўская Вольга. Імглісты ранак

Балтрушэвіч Аляксей. Маўчанне купальшчыц

Балтрушэвіч Аляксей. Маўчанне купальшчыц

Карашкевіч Інга. Хронікі Лёш. Злучаныя сасуды

Карашкевіч Інга. Хронікі Лёш. Злучаныя сасуды

Тэги: , , , , , , , , , , , , , , , , , ,