Современное белорусское искусство на www.mart.by

Гербарый часу

Источник minsk.gov.by Дата: 6 Окт. 2010
Гербарый часу

12 кастрычніка 2010г. у малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці,47) адбудзецца адкрыццё групавой выстаўкі «Гербарый часу».
У экспазіцыі выстаўкі будуць прадстаўлены творы жывапісу і графікі маладых мастакоў — Таццяны Казанцавай, Ірыны Ясюкайць-Дударавай, Таццяны Грыневіч і Соф`і Піскун.

«Адбіткі, адлюстраванні, спыненыя імгненні – праз гэтыя разнастайныя знакі мы імкнемся замацаваць, пакінуць у сваёй свядомасці нейкія важныя для нас падзеі, успаміны. Мы захоўваем недзе ў скрынках сярод непатрэбных дробязяў нейкія маленькія забаўкі, каменьчыкі, ракавіны, сувеніры, дзённікавыя нататкі, адрасы, запісаныя на шматках паперы, фотаздымкі – і, раптам, калі яны патрапляюць нам ў рукі праз пэўны час праз іх ўспаміны пра нейкія незначныя падзеі — шчыміць сэрца, яго сціскае смуга пра непаўторныя імгненні ўласнага жыцця. Засушаная кветка, якая пакладзена між старонак кнігі – гэты цень жывой кветкі, але і зараз яна мае сваю дзівосную прыгажосць, дэманструе веліч боскага тварэння і крохкасць, хуткабежнасць жыцця…«.

Таццяна Казанцава скончыла Беларускі ліцэй пры БДАМ у 1997г. і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2003г.

Ірына Ясюкайць-Дударава скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава у 2000г. і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2009г. Стыпендыят Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Таццяна Грыневіч скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава у 1999г. і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2005г.

Соф`я Піскун
скончыла Рэспубліканскую школу-коледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка у 2000г. і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 2006г.

Выстаўка працуе да 30 кастрычніка 2010г.

Тэги: , , , , ,